Главная » ПСИХОЛОГИЯ » Несколько моментов из жизни (Некалькі момантаў з жыцця)

Несколько моментов из жизни (Некалькі момантаў з жыцця)

Старшая медсестра вывезла на улицу четырех пациентов в инвалидных колясках. Пациенты отдыхают на свежем воздухе в тени деревьев, растущих у стен хозяйственного домика. Две бабушки за 90, мужчина и женщина около 60. У бабушек прекрасная память — лучше, чем у молодых. У мужчины — нарушение речи после инсульта. Он может произносить только одно слово. — Ха-ти, Ха-ти — только это и услышишь от него. Но обращенную к нему речь он понимает. У женщины тоже когда-то был инсульт. Последствия — когнитивное снижение, дезориентация во времени, снижение памяти. Но характер у нее очень жизнерадостный. Она любит шутить и смеяться.

Я беседую со всеми четырьмя пациентами. Групповая терапия. Вдруг Аня (так зовут нашу самую веселую пациентку) говорит мне: — Марина, хочу что-то сказать тебе на ушко. Наклонись пониже, чтобы нас никто не слышал. Я наклоняюсь над Аней. Она шепчет, улыбаясь: — Этот мужчина такой красивый. Он мне очень нравится. Как его зовут? Я хочу с ним поговорить. — Это Леонид, — отвечаю я. — Но он, к сожалению, может произносить только одно слово. — Ничего страшного, — улыбается Аня. — Я буду говорить, а он пусть слушает.

Леонид и Аня прекрасно понимают друг друга. Бабушки с интересом наблюдают за тем, что происходит. Я тоже обращаю внимание на Леонида, и впервые замечаю, что он действительно красивый. К одной из бабушек приходит дочка, и они перемещаются в другое место. А второй бабушке я предлагаю покататься вокруг больницы. Она с удовольствием соглашается. Сделав несколько кругов, мы вновь возвращаемся к домику.

Ярко-вишневый жук ползет по светлой стене. — Ха-ти! Ха-ти! — радостно кричит Леонид, показывая на него рукой. — Брат жук решил зайти к нам в гости, — говорю я. — Красивый! — говорят бабушки. Наверное, так восторгаться братом жуком умеют только детки и, конечно же, так умел восторгаться различными зверюшками и насекомыми святой брат Франциск Ассизский. Жук явно не ожидал такого повышенного внимания к своей особе, и поэтому был немного смущен. Еще некоторое время он продолжал демонстрировать всем присутствующим свои крылышки, похожие на маленькие вишенка, а потом расправил их, зажужжал, и полетел навещать грушу, растущую на территории больницы.

— Ха-ти, ха-ти, — разочарованно и обиженно промолвил Леонид, показывая на опустевшую стену домика. А мы начали ему объяснять, что жук улетел, потому что у него тоже есть свои дела, которыми он должен заниматься.

На крыльце больницы появляется медбрат. Пришло время забирать пациентов на обед, после которого наступает тихий час. Пациенты отдыхают, а я пишу статьи о наших встречах с ними, о наших беседах, вспоминаю разные интересные случаи из жизни больницы.

Вчера в больницу приходил ксендз — отец Александр. Его ждали пятеро католиков и один протестант. 

Мы с медсестрой по уходу за больными — Аллой, молились вместе с ксендзом. Посещение больных не обошлось и без смешных моментов. Ксендз наставляет бабушку: — После того, как я помолюсь, скажите, пожалуйста, "Аминь". — Поняли? — Поняла, — отвечает бабушка едва слышно. Ксендз заканчивает молиться. — А-минь! — громко и отчетливо произносит православная бабушка с соседней койки.

Когда ксёндз заходил в палаты, некоторые православные верующие тоже начинали молиться и креститься, а другие внимательно слушали его.

После посещения отцом Александром больницы жизнь в ней стала немного лучше и веселее. По крайней мере психологи сразу это почувствовали. Так же бывает и тогда, когда больницу посещает батюшка — тоже Александр.

Я вспоминаю наше знакомство с пациенткой Зиной, которой уже, к сожалению, нет в живых. Она говорила со своеобразным акцентом. Обычно так полешуки говорят. Когда я поинтересовалась, откуда она родом, Зина ответила, что с восточной Украины. Ей было 86 лет, это была лежачая пациентка. Я спросила у Зины, будет ли ее кто-то навещать.

— Да, — ответила она. — Доченька будет приходить, и сын, и другие родственники.

— У Вас двое детей? — уточнила я.

— Да, два сына, — подтвердила она.

— А доченька?

— Это я так невестку называю, очень уж она хорошая у меня, — улыбнулась Зина.

— О, повезло ей с Вами, — говорю я.

— Да и мне с ней! — опять заулыбалась Зина . — Мне вообще на людей везет. Только хорошие люди встречаются на моем жизненном пути!

Тихий час заканчивается. Из окна ординаторской видно, как во двор больницы заходят волонтеры — две девушки и два парня. Пациенты уже с нетерпением ждут их. За стенами больницы — погожий летний вечер. Самое благоприятное время для прогулки, на которую кто-то из пациентов выйдет на своих ножках, держа под руку волонтера, а кого-то волонтеры вывезут на улицу в инвалидных колясках. Здорово, что и на жизненном пути наших пациентов, и на жизненном пути сотрудников больницы и волонтеров встречается так много хороших людей. 

Статья написана для Журнала "Ave Maria"  http://ave-maria.by/archive/149-283

 

***

Старшая медсястра вывезла на вуліцу чатырох пацыентаў у інвалідных вазках. Пацыенты адпачываюць на свежым паветры ў ценю дрэваў, што растуць ля сценаў гаспадарчага доміка. Дзве бабулі за 90 і мужчына ды жанчына каля 60. У бабуляў цудоўная памяць – лепей, чым у маладых. У мужчыны пасля інсульту – парушэнне мовы. Ён можа прамаўляць толькі адно двухскладовае слова. – Ха-ці, Ха-ці – толькі гэта і пачуеш ад яго. Але звернутую да яго мову ён разумее. У жанчыны таксама калісці быў інсульт. Наступствы – кагнітыўнае зніжэнне, бывае дызарыентацыя ў часе, парушэнне памяці. Але характар у яе вельмі жыццярадасны. Яна любіць жартаваць і смяяцца.

Я размаўляю з усімі чатырма пацыентамі. Групавая тэрапія.  Раптам Аня (так завуць нашую самую вясёлую пацыентку) кажа мне: – Марына, хачу нешта сказаць табе на вушка. Нахіліся ніжэй, каб нас ніхто не чуў. Я нахіляюся над Аняй. Яна шэпча, ўсміхаючыся: – Гэты мужчына такі прыгожы. Ён мне вельмі падабаецца. Як яго завуць? Я хачу з ім паразмаўляць.  – Гэта Леанід, – адказваю я. – Але ж ён, на жаль, можа вымаўляць толькі адно слова. – Нічога страшнага, – усьміхаецца Аня. – Я буду гаварыць, а ён няхай слухае.     

Леанід і Аня цудоўна разумеюць адзін аднаго. Бабулі з цікавасцю назіраюць за тым, што адбываецца. Я таксама звяртаю ўвагу на Леаніда, і ўпершыню заўважаю, што ён сапраўды прыгожы. Да адной з бабуляў прыходзіць дачка, і яны ад’яжджаюць у іншае мейсца. А другой бабулі я прапаноўваю пакатацца вакол бальніцы. Яна з задавальненнем пагаджаецца. Зрабіўшы некалькі кругоў, мы ізноў вяртаемся да доміка.

Ярка-вішнёвы жук паўзе па светлай сцяне. – Ха-ці! Ха-ці! – радасна крычыць Леанід, паказваючы на яго рукой. – Брат жук вырашыў завітаць да нас у госці, – кажу я. – Прыгожы! – кажуць бабулі. Напэўна, так захапляцца братам жуком умеюць толькі дзеці і, канечне ж, так умеў захапляцца рознымі жывёлінкамі і насякомымі святы брат Францішак Асізскі. Жук яўна не чакаў такой падвышанай увагі да сваёй асобы і таму быў крыху збянтэжаны. Яшчэ некалькі хвілінаў ён працягваў дэманстраваць усім прысутным свае крылцы, падобныя на маленькія вішанкі, а потым распрастаў іх, узняўся ў вышыню і паляцеў наведваць ігрушу, якая расьце на тэрыторыі бальніцы.  

– Ха-ці, ха-ці, – расчаравана і пакрыўджана прамовіў Леанід, паказваючы на апусцелую сцяну доміка. А мы пачалі яму тлумачыць, што жук паляцеў, бо ў яго таксама ёсьць пэўныя справы, якімі ён мусіць займацца.

На ганку бальніцы з’яўляецца медбрат. Прыйшоў час забіраць пацыентаў на абед, пасля якога наступае ціхая гадзіна. Пацыенты адпачываюць, а я пішу артыкул пра нашыя сустрэчы з імі, пра нашыя размовы, успамінаю розныя цікавыя выпадкі з жыцця бальніцы.

Учора ў бальніцу прыходзіў ксёндз – айцец Аляксандр. Яго чакалі пяцёра каталікоў і адзін пратэстант. Ксёндз удзяліў вернікам сакрамэнт намашчэння хворых. Чатыры каталікі прынялі святую Камунію. А з пратэстантам ксёндз паразмаўляў і памаліўся за яго.

Мы з медсястрой па догляду за хворымі пані Алай – таксама каталічкай, маліліся разам з ксяндзом. Наведванне хворых не абыйшлося і без смешных момантаў. Ксёндз настаўляе бабулю: – Пасля таго, як я памалюся, скажыце, калі ласка, "Амэн".  – Зразумелі? – Зразумела,  – адказвае бабуля ледзьве чутна. Ксёндз заканчвае маліцца. –  А-мэн!  – гучна і выразна прамаўляе праваслаўная бабуля з суседняга ложку.

Калі ксёндз заходзіў у палаты, некаторыя праваслаўныя вернікі таксама пачыналі маліцца і жагнацца, а іншыя ўважліва слухалі яго.

Пасля наведвання айцом Аляксандрам бальніцы жыццё ў ёй зрабілася крыху лепшым і весялейшым. Прынамсі псіхолагі адразу гэта адчулі.

Я ўспамінаю нашае знаёмства з пацыенткай Зінай, якой ўжо, на жаль, няма ў жывых. Яна размаўляла з своеасаблівым акцэнтам. Звычайна так палешукі размаўляюць. Калі я пацікавілася, адкуль яна родам, Зіна адказала, што з усходняй Украіны. Ёй было 86 гадоў, гэта была ляжачая пацыентка. Я спытала ў Зіны, ці ёсць каму яе наведваць.

– Так, – адказала яна. – Дачушка будзе прыходзіць, і сын, і іншыя сваякі.

–  У Вас двое дзяцей? – удакладніла я.

–  Так, два сыны,  – пацьвердзіла  яна.

–  А дачушка?

– Гэта я так нявестку называю, бо вельмі добрая яна ў мяне,  – усміхнулася Зіна.

–  О, пашанцавала ёй з Вамі, –  кажу я.

–  Дый мне з ёй! – ізноў заўусміхалася яна. – Мне ўвогуле з людзьмі шанцуе. Толькі добрыя людзі сустракаюцца на маім жыццёвым шляху!

Ціхі час заканчваецца. Праз вакно ардынатарскай бачна, як у двор бальніцы заходзяць валанцёры – дзьве дзяўчыны і два хлопца. Пацыенты ўжо з нецярпеннем чакаюць іх. За сценамі бальніцы – пагодны летні вечар. Самы спрыяльны час для шпацыру, на які хтосці з пацыентаў выйдзе на сваіх ножках, трымаючы пад руку валанцёра, а кагосці валанцёры вывезуць на вуліцу на інвалідным вазку. Файна, што і на жыццёвым шляху нашых пацыентаў, і на жыццёвым шляху супрацоўнікаў бальніцы і валанцёраў сустракаецца так шмат добрых людзей.

Артыкул напiсаны для Часопiса "Ave Maria" http://ave-maria.by/archive/149-283

Источник

Оставить комментарий